«Чакае перамога нас»: «Літаратурная Беларусь» напярэдадні вясны
2021-03-12 14:26
Стаў даступны электронны варыянт новага выпуску "Літаратурнай Беларусі", нашага штомесячнага дадатку да газеты "Новы Час".
З гэтага месяца "Літаратурку" ужо немагчыма купіць у шапіках "Белсаюздруку", бо сетка разарвала дамову з газетай "Новы Час". Выпісвайце тыднёвік, пакуль ёсць такая мажлівасць!
У №2 "Літаратурнай Беларусі" за 2021 год:
ГУТАРКА: размова Вікторыі ЧАПЛЕВАЙ з пісьменніцай Вольгай БАБКОВАЙ «Жывём, хоць і дыхаць цяжка».
ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў Марыі БАРАВІК «Ноч Айчыны» і «Прыход дня» Таццяны ЯЦУК.
ПРОЗА: апавяданне Віктара ВАРАНЦА «Помнік».
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Аляксея КАРПЕНКІ «Водціск быцця».
ЧЫТАЛЬНЯ: урывак з аповесці Янкі ТРАЦЯКА «Спецзаданне».
ЛІРА: вершы Сяргея ВАГАНАВА, Андрэя СТАЛЬМАКОВА і Ігара ШАРАЯ.
ПРОЗА: «Жаночыя гісторыі» Алены ВЕШТОРТ.
ФОРУМ: фантастычнае апавяданне «Сказ пра Кіджандон-II» Сяргея БЕЛАЯРА і «вершамудрасці» Уладзіміра КАРОТКАГА
КРЫТЫКА: роздум Валера ГАПЕЕВА пра кнігу Юльяны ПЯТРЭНКА «Харунжы».