- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адносіны паміж беларускай дзяржавай і «трэцім сэктарам» далёкія ад ідэальных. Гэта - аксыёма для кожнага прадстаўніка беларускіх НДА: дзяржаўная палітыка барацьбы і вынішчэньня грамадзянскай супольнасьці толькі пацьвярджае яе. Але большасьць з нас разумее, што такi пункт погляду актуальны толькі на дадзены момант: каб мара зрабілася рэальнай і мы нарэшце пабудавалі дэмакратычную дзяржаву, патрэбнае пазытыўнае ўзаемадзеяньне дзяржавы i структураў грамадзянскай супольнасьцi. У гэтым артыкуле мы акінем вокам поле баявых дзеяньняў паміж беларускай дзяржавай і НДА ды паспрабуем адказаць на пытаньне, ці магчымае ў сёньняшніх умовах плённае і ўзаемавыгоднае супрацоўніцтва «першага» і «трэцяга» сэктараў ці, прынамсі, перамір’е.