- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нашым свеце важная кожная асоба, кожны розум і кожнае слова. Чалавек — не пясчынка на велізарным круглым шары, які завецца планета Зямля. У наш час вылучыцца з натоўпу можа любы чалавек, ён можа змяніць усё, але спачатку яму трэба знайсці сябе. Напэўна, многія чыталі Міхаіла Лермантава «Герой нашага часу». Памятаеце Пячорына? Дык вось, ён быў неверагодна разумным і незвычайным чалавекам, які не мог знайсці правільны шлях сваім сілам і магчымасцям. Усе свае ўменні ён марнаваў на пошукі кахання, хоць быў няздольны кахаць. Як і сябраваць. Але гэтыя пачуцці — самае галоўнае, што павінна быць у чалавека. Хто ж не баіцца ворага нашага сэрца — адзіноты?