- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хто ж не чуў пра легендарны дзіцячы летнік «Зубронак»?! Пуцёўкі на летнюю змену раскупляюцца за першы тыдзень студзеня! А некалькі соцень жадаючых абавязкова не паспеюць і застануцца ні з чым… Вось што такое «Зубронак»! А таксама казачная Нарач — самае вялікае возера Беларусі. І сасновы бор з пяшчотным аздараўляльным паветрам! Цэлых 76 гектараў — тэрыторыя гэтай напраўду шчаслівай краіны. «Бярозка» проста не магла не наведаць легендарны дзіцячы летнік, заснаваны ажно ў 1969 годзе.