- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як вядома, у 2012 годзе найстарэйшы беларускамоўны часопіс для дзяцей страціў уласную вокладку і перайшоў пад папяровае «крыло» «Маладосці». А ў жніўні выходзіць пілотны нумар адноўленай, памаладзелай, асучасненай і зноў самастойнай «Бярозкі». Пілотныя нумары, на жаль, да звычайных чытачоў, як правіла, не трапляюць. Таму, каб з новай «Бярозкай» маглі пазнаёміцца ўсе, яна выйдзе разам з восьмым, жнівеньскім нумарам «Маладосці». Новыя аўтары, новыя рубрыкі, новыя тэмы – новая «Бярозка», каляровая і нясумная, вельмі стараецца адпавядаць чытацкаму густу сучасных беларускіх школьнікаў, размаўляць з імі іхняй мовай. Але не згубіла «Бярозка» і традыцыйных вартасцей, напрацаваных за амаль стогадовае сваё існаванне: па-ранейшаму выхоўвае эстэтычнае пачуццё, вучыць пісаць і думаць.