- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аднойчы летнім ранкам мы з татам адправіліся ў лес па ягады. Спачатку ішлі праз луг, потым уздоўж рэчкі. Ранішняе сонца ярка асвятляла ўсё наваколле. Я нават прыпынілася: якая прыгажосць! Зялёны лужок, блакітная стужка ракі нясе павольна свае хвалі. Па берагах, як вартаўнікі спакою і парадку, выстраіліся вербы. Час ад часу блісне срэбрам рыбка і зноў схаваецца ў глыбіні ракі.