- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гаспадарчае жыццё Бялыніцкага раёна напрыканцы 18 стагоддзя. У канцы 18 ст. на тэрыторыі сучаснага Бялыніцкага раёна існавалі тры мястэчкі: Бялынічы, Галоўчын, Эсьмоны. Цэнтрамі маёнткаў былі Бялынічы, Галоўчын, Эсьмоны, Ізобішча, Камяніца, Дзевашычы, Ермалавічы, Клёўка, Галубоўка, Рудня, Карытніца, Бахані, Цяхцін, Дручаны, Пільшычы. Самыя вялікія населеныя пункты мелі: Галоўчын - 116 двароў, Бялынічы - 108, Вуйлава - 78, Забалацце - 62, Цяхцін - 60 двароў. У 1777 г. у Бялынічах дзейнічалі касцёл кармелітаў, уніяцкая царква, яўрэйская школа, працавў млын. У 2-й палове 18 ст. тут існаваў таксама невялікі жаночы кляштар марыявітак, дзе быў пансіянат для шляхецкіх дачок. Штогод у Бялынічах адбываліся 4 кірмашы. Праз мястэчка праходзіў шлях, які звязваў цэнтр Беларусі з Расіяй. Належылі Бялынічы ў той час Ігнацію Агінскаму і яго жонцы Алене.