en

Бутэвіч Анатоль

Бутэвіч Анатоль

Анатоль Іванавіч Бутэвіч (нар. 15 чэрвеня 1948, хут. Язавец Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.; Псеўданім: Максім Валошка) — беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996—1998 — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. У 2001—2009 — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені-маі 2009 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Кандыдат навук у галіне інфармацыйных тэхналогій.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года, сябра Беларускага саюза журналістаў з 1972 года. Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.

Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў «Залатое пяро — 2001», прэміі імя Васіля Віткі часопіса «Вясёлка», літаратурнага конкурсу «Кімерыйскія музы» на міжнародным фестывалі дзіцячых пісьменнікаў у Феадосіі, дыпламант літаратурнага конкурсу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Гомельскай абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна. У 2004 годзе за пераклады з польскай мовы атрымаў прэмію польскага Таварыства аўтараў ZАiKS.

Член Польска-Беларускай Дарадчай Камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (з сакавіка 2010).

Член рэдкалегій часопіса «Вясёлка», «Краязнаўчай газеты», намеснік старшыні рады Беларускага фонда культуры, старшыня таварыства «Беларусь — Польшча», старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, член Савета ветэранаў камсамола, піянерскага і маладзёжнага руху пры ЦК БРСМ.

Жыве ў Мінску, мае траіх дзяцей.

Крыніца: be.wikipedia.org

Бутэвіч Анатоль :: Publications

epub

„Не трэба мне бераг турэцкі...”, або Хутар не вёска, а журавы не салаўі.

Рэфлексія хутарской настальгіі
Бутэвіч Анатоль

Стаяла сярэдзіна восені. Цёплай і надзіва вабнай. Такой ласкавай асенняй пары Янак не помніць даўно. Таму і на дачы сваёй паспеў усё парабіць і ўпарадкаваць, а цяпер толькі забаўляўся, як казала ягоная Янка, купаўся ў прыродзе і непаўторна прыемным наваколлі. Бойкі на язык, Янак не бліскаў на яе вачыма...… More

epub

“Балбес”, або Закаханы Колік

Апавяданне
Бутэвіч Анатоль

– Колік, ідзі за столік, – жартаўліва паклікала з кухні жонка Валя і дадала: – Тэлевізар не ўцячэ, а вячэра можа. Бо за сталом ужо Вера з Надзяй. – Зараз, – адказаў муж і бацька, а сам не мог адарвацца ад экрана. Яго вельмі ж захапіў адзін эпізод увогуле нецікавага мыльнага серыяла, якіх зараз процьма...… More

epub

Тунэль чалавечага жыцця

Дзве рэфлексіі
Бутэвіч Анатоль

Насценны гадзіннік у шыкоўна абстаўленай гарадской аднапакаёўцы ахрыплым ад стараннасці ці мо ад наліплага пылу – хоць, здавалася, адкуль бярэцца пыл на вышыні васямнаццатага паверха – пракукаваў дванаццаць вечаровых разоў і сцішыўся да наступнага кукавання. Антон уздрыгнуў і механічна зірнуў у ніжні...… More

djvu

Паміж Княствам і Каронай

Ад Крэва да Кракава
Бутэвіч Анатоль

Гэтая кніга — другая, дакументальная частка рамана «Каралева не здраджвала каралю…». Чытач знойдзе шмат цікавага і ў многім новага матэрыялу пра час ад запачаткавання Вялікага Княства Літоўскага і Крэўскай уніі 1385 года да Люблінскай 1569 года....… More

mobi fb2 epub pdf

Прыгоды Віруса Шкодзі

незвычайная казка пра караля Віндаўса Вялікага, Віруса Шкодзю і чароўныя камп’ютэры
Бутэвіч Анатоль

Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’тэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча. Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага...… More

mobi fb2 epub pdf

Перуновага племені дзеці

Сем цудаў Беларусі
Бутэвіч Анатоль

Як? Чаму? Навошта? Гэтыя пытанні ты, дарагі чытач, не раз задаваў не толькі бацькам, настаўнікам, а і самому сабе. Бо кожны, хто прыйшоў на гэтую зямлю, хоча ведаць — дзеля чаго? Намагаецца зразумець сэнс жыцця і сэнс быцця. У гэтым пошуку сябе і сваіх каранёў важнае значэнне мае вяртанне да духоўнасці...… More

mobi fb2 epub pdf

Раскіданае гняздо крывіцкай славы

Незвычайная вандроўка па Крэўскіх мурах
Бутэвіч Анатоль

Кніга Анатоля Бутэвіча – займальны аповед найперш пра славуты на ўсё Вялікае княства Літоўскае Крэўскі замак. Але не толькі. Бо магутных, прыгожых і архітэктурна выразных замкаў і палацаў на беларускай зямлі было шмат. Не ўсе іх пашкадаваў час і людзі. Ды нават руіны сведчаць пра будаўнічыя здольнасці...… More

mobi fb2 epub pdf

Пад небам беларускага слова

пра пісьменнікаў, літаратуру і не толькі
Бутэвіч Анатоль

Кніга ўключае шэраг літаратуразнаўчых эсэ, замалёвак, крытычных артыкулаў, у якіх аўтар выказвае свае думкі пра ролю і значнасць беларускага слова, пра ягоных захавальнікаў і творцаў, разважае над некаторымі літаратурнымі з’явамі і падзеямі, дзеліцца ўспамінамі пра вядомых пісьменнікаў. Большая частка...… More

fb2 mobi epub pdf

Славутыя родам сваім

Сем цудаў Беларусі
Бутэвіч Анатоль

Чарговая кніга з серыі “Сем цудаў Беларусі” прысвечана лёсам толькі некаторых прадстаўнікоў даўніх і знакамітых родаў, што жылі некалі на беларускай зямлі. Яны праславілі яе і праславіліся самі ратнымі подзвігамі, мудрай палкаводчай, дзяржаўнай і палітычнай дзейнасцю ў Вялікім княстве Літоўскім і Каралеўстве...… More

pdf mobi fb2 epub

Адвечны покліч Радзімы

Сем цудаў Беларусі
Бутэвіч Анатоль

Дарагі дружа! Не стамляйся шукаць ісціну. Стомлены чалавек не адужае дарогу жыцця. А веды дадаюць дужасці, сілы, мудрасці. Так заўсёды лічылі нашы продкі. І нястомна імкнуліся да святла ісціны і праўды. Таму на ўсім гістарычным шляху пакідалі свае памятныя адзнакі, свае апазнавальныя знакі. І дагэтуль...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org