БТЛ прапануе акунуцца ў царства беларускіх народных казак
2020-05-25 16:06
Берасцейскі тэатр лялек усё яшчэ знаходзіцца на вымушаных вакацыях. Ён працягвае акцыю «БТЛ у кожны дом», цягам якой выкладваецца відэа ў сацыяльных сетках для сталых гледачоў.
– Так заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Цевасян у адным з апошніх выкладзеных відэа прапануе акунуцца ў царства беларускіх народных казак. Для маленькіх гледачоў яна чытае твор Каток – залаты лабок. Таксама днямі адбылася прэм’ера спектакля «Пералётныя». Акцёры заклікалі з дапамогаю такой пастаноўкі ніколі не пераставаць марыць, не слухаць тых, хто кажа, што нічога не атрымоўваецца. Варта проста ісці за сваёй марай.
Відэа было даступнае толькі цягам некалькі гадзінаў адразу пасля прэм’еры. Акцёры спадзяюцца, што па завяршэнні эпідэміі дзеці разам з бацькамі прыйдуць у тэатр на ўлюблёныя спектаклі.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце