- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Узнёсласць вольнага слова. 29 траўня 2007 г. адбылася падзея, якую доўга чакалі: сабралася нарада рэдактараў і выдаўцоў недзяржаўных выданняў. З усіх рэгіёнаў Магілёўшчыны з’ехаліся людзі, для якіх вольнае слова -- не пусты гук. Яны пільна ўглядаюцца ў наша жыццё і распавядаюць людзям пра тое, што бачаць. Няхай гэта атрымліваецца не на сталым прафесійным узроўні, але ўсе стылістычныя ці іншыя хібы перакрываюцца праўдзівасцю і шчырасцю. А гэта галоўнае. Адзін з арганізатараў сустрэчы Рыгор Кастусёў падкрэсліў, што надышоў час друкаванага слова, не абмежаванага нейкімі штучнымі ідэялагічнымі забабонамі. У нас ідэялогія адна -- вольная і незалежная Беларусь. І ў грамадстве маецца вялікая патрэба да праўдзівай інфармацыі.