- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння - Украіна. Мы ведаем, што наша сінявокая Беларусь знаходзіцца не на востраве. Вакол нас жывуць суседзі, якім не ўсё роўна, што ў іх адбываецца пад бокам. І калі, па суседскіх меркаваннях, за нашым плотам адбываецца нешта не тое, то нам трэба абавязкова дапамагаць. І разлятаюцца па Беларусі запрашэнні, і выбіраюцца нашы людзі за сваю ваколіцу - глядзець, як там у суседзяў справы. Вось і дэпутату Брылеўскага сельскага Савета Але Міхайлаўне Яцковай давялося некалькі травеньскіх дзён быць на гасціннай зямлі Ўкраіны. І аб сваіх уражаннях яна распавяла “Брылеўскім даляглядам”.