- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Крыжовы шлях. ожны год, у гэты веснавы дзень, свядомыя магілёўцы ідуць сваім Чарнобыльскім шляхам да Крыжа, што ўсталяваны недалёка ад лаўсанаўскіх могілак. Не стаў выключэннем і мінулы чацвер, 26 красавіка. Больш за 30 чалавек, сабраўшыся ля тралейбуснага прыпынку на скрыжаванні вуліцы Габраўскай і праспекта Шмідта, рушылі ў вядомым накірунку, думаючы аб тым незваротным, што прынёс усім нам красавік 1986 года… І вось ён - Крыж. І здалося, што высокія белыя аблокі чапляюць ягоную ўзнёсласць сваімі белымі крыламі.