- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
18 лютага 2007 г. у мінскай сядзібе Беларускага Народнага Фронту адбыўся варштат (семінар) для ўдзельнікаў мінулай выбарчай кампаніі і абраных дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, якія пайшлі на выбары пад рознакаляровымі дэмакратычнымі сцягамі. Зацікаўленасць у ажыццяўленні гэтага праекта выказалі кіраўнікі Звязу Гарадоў і Муніцыпалітэтаў Чэшскай Рэспублікі, а каардынацыю паспяхова здзейсніў Яўген Фурс. З’ехаліся прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Магілёўшчыну прадстаўлялі старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі і старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віталь Макаранка, дэпутат Брылеўскага сельскага Савета дэпутатаў Магілёўскага раёна Ала Яцкова і былы кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Мікола Яцкоў.