- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цёплыя абдымкі айчыны. 18-19 ліпеня 2009 года ў Мінску адбыўся V з’езд беларусаў свету “Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Ад магілёўскай суполкі “Бацькаўшчыны” у працы з’езду прынялі ўдзел Віталь Васількоў, Рыгор Кастусёў, Ігар Пушкін і Мікола Яцкоў, Трэба сказаць, што ў адрозненне ад двух папярэдніх з’ездаў, гэты форум не застаўся паза ўвагай уладных структураў. Ніхто ўжо па Мінску дэлегатаў не ганяў, і нават было гасцям дзе пераначаваць: два студэнцкіх інтэрната ў цэнтры горада гасцінна расчынілі свае дзверы. У рабоце з’езду прынялі ўдзел упаўнаважаны па справах релігіі і нацыянальнасцей Леанід Гуляка, міністр культуры Павел Латушка, прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, эканомікі і адукацыі. Такога прадстаўніцтва ўлады, паўтараю, не было на з’ездах беларусаў свету, лічы, ад часоў самага першага з’езду. Значыць, нейкія зрухі ў бок дыяспары пачаліся. Праўда, была ў дэлегатаў думка, што ў дзень адкрыцця з’езду прыедзе і выступіць з прывітаннем А. Лукашэнка, але той чамусьці палічыў больш важным разам са сваім сынам Мікалаем узначаліць на новым “Харлее-Дэвідсане” калону мясцовых байкераў.