- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Незалежнасць: свята і будні. Напярэдадні 17-й гадавіны абвяшчэння Незалежнасці Беларусі атрымаў віншавальную паштоўку ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Магілёўшчыны. І гэтыя сціплыя радкі вялікай святочнай хваляй ускалыхнулі маё сэрца. І падумалася: вось сапраўднае свята -- без прымусу і “абязалаўкі”, без фанфараў і пустазвонства. Свята для сэрца і розуму. Бо незалежнасць -- гэта перш за ўсё свабода. І адказнасць за тое, што робішь. Народ наш у свой час, пасля абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, не зведаў, на жаль, незалежнай дзяржаўнасці. Прыбалтыйскія суседзі прайшлі праз самастойнасць -- таму сёння яны ў складзе аб’яднанай Еўропы. А мы - вядома дзе. Але і ў нас былі чатыры гады на пачатку 90-х, -- і было адчуванне свабоды, якое нікуды не дзелася. Яно з намі і сёння...