- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па закону. 11 чэрвеня 2009 года ў Магілёве адбыўся семінар, у якім удзельнічалі амаль усе рэдактары і выдаўцы недзяржаўных выданняў Магілёўская вобласці. Кіраваў працай семінара вядомы беларускі юрыст, адзін з кіраўнікоў “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Юрый Паўлавіч Тапарашаў. Уступнае слова прамовіў кіраўнік магілёўскага аддзялення “БАЖа” Генадзь Вітольдавіч Суднік. Ён адзначыў, што ў сувязі з развіццём недзяржаўных выданняў і з нагоды прыняцця новага Закону “Аб сродках масавай інфармацыі” узнікла неабходнасць давесці да ведама незалежных журналістаў пра асаблівасці гэтага Закону. Таму і прыехаў з Мінску спадар Тапарашаў, які лічыцца лепшым знаўцам усіх юрыдычных плыняў журналістыкі наогул і недзяржаўнай журналістыкі ў прыватнасці.