be
pdf

Брылеўскі летапіс 9 (56)

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

Пра тое, што хвалюе. Як мы ўжо паведамлялі, 21 лютага 2008 года ў памяшканні Брылеўскага сельсавета адбыўся прыём грамадзян, які правёў намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Валерый Казіміравіч Яленскі. Прадстаўнікі брылеўскай вуліцы Кастрычніцкай Тамара Васільеўна Лусцянкова і Сяргей Васільевіч Смалякоў распавялі пра тое, што дарога ад вуліцы Першамайскай да іх вуліцы і далей да вуліцы Палявой і “малееўскіх” могілак веснавой і восеньскай парой знаходзіцца ў жудасным стане, і ў гэтым пытанні вяскоўцам патрабуецца дапамога. Таксама тэрмінова трэба рабіць нармалёвую агароджу вакол пазначаных могілак, бо там улетку на полі пасвяцца каровы, якія заадно ходзяць і па могілках. Ёсць пытанне і па аднаму з калодзежаў, які абслугоўвае значную частку жыхароў вуліцы, -- ён пачаў разбурацца. У адказ В.К.Яленскі паведаміў, што стан праблемнай дарогі правярала адпаведная камісія райвыканкама і прызнала яго здавальняючым -- ёсць афіцыйная папера. Дарога знаходзіцца на балансе ДРБУ-128, і гэта арганізацыя будзе адказваць за сваю маёмасць.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2008-03
  • Рэдактар: Яцкоў Мікола
  • Copyright: © 2008 by Брылеўскі летапіс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org