- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Эх, дпрогі!.. Дарога - гэта такая вельмі спецыфічная тэрыторыя, якая заўсёды знаходзіцца пад моцным уплывам неспрыяльных знешніх умоў. Асабліва гэта тычыцца сельскай мясцовасці, дзе асфальтавае пакрыццё - рэдкасць вялікая. Калі раней асноўным транспартным сродкам былі калёсы, запрэжаныя ў адну конскую сілу, то зараз тут лётаюць разнастайныя аўто, разбіваючы ўшчэнт вуліцы і шляхі. Адны толькі лесавозы вунь колькі ў Брылях нарабілі, -- жыхары Школьнай, дарэчы, лічаць, што кіраўніцтва лясгаса павінна адрамантаваць іх вуліцу. А брылёўская Маладзёжная! Гэта ўжо не вуліца, а нейкая мясцовая легенда, дзе “прэзідэнцкія” домікі беласнежна ўзвышаюцца сярод сезонных гразюк і бясконцых абяцанак тую непралазнасць ліквідаваць. А вось у Канстанцінаўцы па Садовай не могуць праехаць ні “хуткая”, ні аўталаўка. І што вы думаеце? Налаўчыліся пад’язджаць да дамоў аднекуль з боку поля -- так, аказваецца, зручней. А самая “неўміручая” дарога, безумоўна, ад “бетонкі” і праз поле да Садовай у Брылях. Кожную вясну яе пераворваюць, нешта ўпарта сеюць, але праз некаторы час на прыгожую зеляніну кладуцца вось такія каляіны. І нічога не зробіш, бо прывыклі людзі тут ездзіць адвеку. Эх, дарогі!...