be
pdf

Брылеўскі летапіс 8 (55)

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

Гаспадыня. Любоў Мікалаеўна Бураева дасканала і ў падрабязнасцях ведае, чым жыве кожная вёска Брылеўскага сельскага Савета. Бо прыйшла працаваць на пасаду сакратара Савета ў далёкім 1992 годзе, і з тых часоў усё сваё жыццё прысвяціла гэтай складанай і адказнай працы. Яна асабіста ведае кожнага вяскоўца і для кожнага знаходзіць чулае слова і асабісты падыход. І заўсёды асвятляе размову сваёй лагоднай усмешкай... А колькі ж маладых сем’яў яна блаславіла на пачатку іх сумесных жыццёвых шляхоў!.. І трэба адзначыць, што сярод “хроснікаў” Любові Мікалаеўны вельмі малая колькасць разводаў, -- значыць, лёгкая ў яе рука, а ўрачыстыя словы, ідучы ад сэрца, робяцца матчыным запаветам... Вось такую маленькую дзяржаву, заснаваную на душэўнай прыгажосці і добразычлівай узнёсласці і стварыла Любоў Мікалаеўна. І гаспадыняй пранесла ў сваіх далонях гэтыя стасункі... Але жыццё ідзе сваёй хадой, і надышоў час развітання са сваёй справай -- і пенсіянерскія турботы пачынаюць сваю няспешную размову. Але наўрад ці Любоў Мікалаеўна абмяжуецца сваім падворкам, -- і ўважліва выслухае, і параду, калі трэба, дасці, і падтрымае добрым словам. Яна такая. І вялікі ёй дзякуй за гэта!

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2008-03
  • Рэдактар: Яцкоў Мікола
  • Copyright: © 2008 by Брылеўскі летапіс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org