be
pdf

Брылеўскі летапіс 8 (125) 2010

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

Прыёмны дзень. 7 красавіка 2010 г. у Брылях адбыўся прыём па асабістых пытаннях кіраўніцтвам ААТ “Кадзіна”, які ажыццявілі дырэктар фірмы Уладзімір Віктаравіч Давыдаў, намеснік дырэктара Канстанцін Аляксандравіч Жыгуцкі, а таксама старшыня выканкама Кадзінскага сельскага Савета дэпутатаў Віктар Міхайлавіч Васкабойнікаў. Са сваімі пытаннямі да кіраўнікоў завіталі старшыня селькама в.Малееўка Аляксандр Цімафеевіч Селюкоў, старшыня селькама в.Брылі Тамара Васільеўна Максімчыкава, начальнік Брылёўскага аддзялення паштовай сувязі Людміла Андрэеўна Парфененка. У ходзе візіту быў агледжаны стан помніка загінуўшым аднавяскоўцам, і У.В.Давыдаў выказаў меркаванне, што да 65-й гадавіны Перамогі тут павінен быть зроблены касметычны рамонт. В.М.Васкабойнікаў і К.А.Жыгуцкі наведалі Брылёўскую бібліятэку, дзе бібліятэкар Юлія Мікалаеўна Яцкова пазнаёміла іх з кніжным фондам і умовамі працы. Трэба дадаць, што прыём мясцовых жыхароў кадзінскімі кіраўнікамі будзе ажыццяўляцца штотыднёва па серадах з 15.00 да 17.00. у Брылёўскім Доме культуры.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2010-04
  • Рэдактар: Яцкоў Мікола
  • Copyright: © 2010 by Брылеўскі летапіс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org