be
pdf

Брылеўскі летапіс 7 (124) 2010

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

Сельсавет ліквідавалі. У людзей не спыталіся. а Магілёўшчыне, сьцьвярджаюць афіцыйныя крыніцы, самая высокая ў Беларусі канкурэнцыя кандыдатаў у дэпутаты сельскіх саветаў: амаль два вылучэнцы на адно дэпутацкае месца. Сёньня наш магілёўскі карэспандэнт наведаў вёску Брылі, каб пацікавіцца, як там адбываецца выбарчая кампанія. Вёска Брылі ад Магілёва за дваццаць кілямэтраў. Тут жыве больш за тры сотні чалавек. Ёсьць ашчадная каса, пошта, крама, Дом культуры, а сельскага савету ўжо няма. Яго ліквідавалі летась 23 сьнежня. Брылёўцы пра гэта даведаліся толькі сёлета 21 студзеня, акурат пад выбары: «А зараз у нас замест адзінаццаці дэпутатаў будзе два толькі. Безальтэрнатыўныя. Вуліцы Садовая, Юбілейная, Маладзёжная — раней было тры дэпутаты, зараз будзе адзін. Астатнія ўсе вёскі, пачынаючы ад Малееўкі й завяршаючы Зылямі ды Качурына — будзе таксама адзін дэпутат. Цяжка! Трэба было зрабіць болей, асабліва на вёскі тыя, бо складаны раён. Але яны вырашылі, што хопіць і двух», — апавядае пра дэпутацкую сытуацыю старшыня вясковай участковай камісіі Мікола Яцкоў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2010-03
  • Рэдактар: Яцкоў Мікола
  • Copyright: © 2010 by Брылеўскі летапіс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org