- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Галоўнае пытанне. 26 лютага 2009 г. адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельскага Савета. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў абвесціў павестку дня, дзе галоўным пытаннем было выкананне зямельнага заканадаўства на тэрыторыі сельсавета. Землеўпарадчык сельсавета Кацярына Аркадзьеўна Новікава ў сваёй справаздачы адзначыла, што зямельныя пытанні -- самыя важныя на сёняшні дзень. У Брылеўскім сельсавеце ў рысе 10 населеных пунктаў маецца 517 га зямлі, замацаваных за выканкамам. З іх 338,25 га занятыя над пасевамі, а 179 га займаюць будынкі, дарогі, сенажаці, выганы і г.д. Грамадзянамі зарэгістраваны 158 га, і работа ў гэтым накірунку вядзецца. У прыватнай уласнасці знаходзіцца 25 участкаў агульным памерам 3,96 га.