be
pdf

Брылеўскі летапіс 5 (52)

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

Знакамітыя юбіляры. 2 лютага беларускаму нацыянальнаму герою Кастусю Каліноўскаму споўнілася 170 гадоў. 1 лютага 1863 года К.Каліноўскі звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу. Атрады паўстанцаў фарміраваліся з дробнай шляхты, афіцэраў, рамеснікаў, студэнтаў, гімназістаў старэйшых класаў, сялян. Але асноўная маса сялян Беларусі не прымала ўдзелу ў паўстанні. Узброеная барацьба спынілася восенню 1863 г. У студзені 1864 года К.Каліноўскі быў арыштаваны, а 22 сакавіка яго павесілі ў Вільні. Перад смерцю ён сказаў губернатару М.Мураўёву крылатыя словы: “Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых магіл”. Удзельнікі паўстання падвергліся бязлітасным рэпрэсіям, былі разбураны іх сядзібы, маёмасць канфіскавана. Маёнткі памешчыкаў, удзельнікаў паўстання, забіраліся ў казну і на льготных умовах прадаваліся выхадцам з цэнтральных губерняў. За падтрымку паўстання студэнтамі ўлады закрылі Горы-Горацкі земляробчы інстытут (зараз Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія)... У мяне захоўваецца маўклівы сведка тых падзей -- медаль, якім узнагароджваліся ўдзельнікі ваенных дзеянняў супраць паўстанцаў К.Каліноўскага. Трымаеш яго ў руцэ -- і адчуваецца подых далёкіх часоў, і даносіцца голас Кастуся Каліноўскага: “Не народ для ўрада, а ўрад для народа!”

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2008-02
  • Рэдактар: Яцкоў Мікола
  • Copyright: © 2008 by Брылеўскі летапіс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org