- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мама - слова дарагое. 5 сакавіка 2010 года ў Брылёўскай школе-садзе адбылося свята, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню. Дзеці пад кіраўніцтвам настаўніцы Вольгі Аляксандраўны Вараб’ёвай падрыхтавалі разнастаўную і цікавую праграмму, у якой гучалі песні, вершы і разгортваліся вясёлыя гульні. Для прысутных мам вельмі прыемным падалося выступленне групы дзіцячага сада. А прыгоды трох Парсючкоў, Ваўчыцы, Лісы, Сарокі і Вароны асабліва запомніліся і дзецям, і дарослым. Агульная атмасфера свята была перапоўнена веснавымі адценнямі, душэўнасцю і сардэчнасцю -- як і само слова “мама”, бліжэй і даражэй якого нічога на свеце няма.