be
pdf

Брылеўскі летапіс 34 (81)

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

Вынікі і планы. 29 снежня 2008 года адбыліся паседжанне выканкама і сесія Брылеўскага сельскага Савета. Былі разгледжаны пытанні аб выкананні прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця сельсавета ў 2008 годзе, аб бюджэце сельсавета і аб плане працы на наступны год. У сваёй справаздачы старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў падкрэсліў, што і УКАП “Фірма “Днепр”, і СПК “Макаранцы” у бягучым годзе спрацавалі добра. У “Макаранцах” ураджайнасць зернавых дасягнула 50 ц / га, у “Дняпры” - 47 ц / га. Павялічыўся паказчык па надою малака. Таксама, негледзячы на змяншэнне пагалоўя грамадскага статка, павялічыўся збор малака ад насельніцтва. Прагнозныя паказчыкі выконваюцца таксама і ў сістэме гандлю. Няма асаблівых заўваг да работы медыцынскіх устаноў. Што тычыцца будаўніцтва на тэрыторыі сельсавета, то жыллёвая яго частка рабілася ў асноўным у Кадзіна, дзе ёсць аграгарадок. У Брылях накрылі дах на свінарніку і дэманціравалі старыя сараі, хоць гэтыя памяшканні можна б было выкарыстоўваць і далей. На тэрыторыі сельсавета за год пабудаваны чатыры дарогі -- дзве ў Брылях, одну ў Мішкаўцы і вуліца Піянерская ў Макаранцах. Былі зроблены 7 калодзежаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2008-12
  • Рэдактар: Яцкоў Мікола
  • Copyright: © 2008 by Брылеўскі летапіс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org