- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Культурная прастора. 25 лістапада 2009 года адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылёўскага сельскага Савета дэпутатаў. Асноўнае пытанне павесткі дня - “Аб стане культурнага абслугоўвання на тэрыторыі Брылёўскага сельсавета”. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў сказаў, што пытанні культурна-масавай работы з’яўляюцца вельмі важнымі, таму што ад іх якаснага вырашэння залежыць гарманічнае развіццё асобы чалавека і ўзровень жыцця грамадства. Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Адамавіч Яцкоў адзначыў, што ўся работа Дома культуры будуецца на падставе зацьверджаных дзяржаўных праграм і скіравана на забяспячэнне культурных запатрабаванняў розных катэгорый насельніцтва. Усе жадаючыя займаюцца ў гуртках мастацкай самадзейнасці, праводзяцца рознастайныя мерапрыемствы. Асаблівая ўвага надаецца працы з дзецьмі і падлеткамі, бо яны павінны атрымаць добрыя духоўныя падмуркі перад тым, як увойдуць у дарослае жыццё. Вынікам такой мэтанакіраванай працы з’яўляецца практычная адсутнасць падлеткавай злачыннасці ў зоне абслугоўвання Дома культуры.