- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Здаровы лад. 27 лістапада 2008 года адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельскага Савета. Галоўнае пытанне павесткі дня - “Аб рабоце сельвыканкама, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя па фарміраванню здаровага ладу жыцця і развіццю фізічнай культуры і спорта”. У сваёй прамове старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў падкрэсліў, што пытанне гэтае ставіцца на ўсіх узрознях, і асаблівая ўвага надаецца аграгарадкам. Там ёсць адказныя асобы, якія непасрэдна займаюцца гэтымі справамі. У аўторак, 25 лістапада, было паседжанне райвыканкама, дзе таксама разглядалася гэтае важнае пытанне. Адзначалася, што склалася даволі складаная сітуацыя: некаторыя бацькі нідзе не работаюць, п’янствуюць, і дзеці практычна знаходзяцца без належнага нагладу. У адпаведнасці з Дэкрэтам № 18 гэтыя бацькі павінны аплочваць утрыманне дзяцей (па 194.000 рублей у месяц), але, як паведаміў начальнік раённага аддзела адукацыі, толькі 33% бацькоў даюць грошы.