- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Амазонка. У міфалогіі старажытных грэкаў апавядаецца пра народ, які складаўся выключна з жанчын. Яны былі ваяўнічымі, хадзілі ў паходы, і ў іх была нават свая дзяржава на ўзбярэжжы Чорнага мора. Кажуць, што яны былі вельмі добрымі наезніцамі... Аб усім гэтым мне падумалася, калі цёплым кастрычніцкім днём я сустрэў на вуліцы Кастрычніцкай у Брылях мясцовую дзяўчынку Ганну Старс. Яна, нібы старажытная амазонка, верхам на кані спяшалася ўздоўж вуліцы -- трэба было дапамагчы маці адвесці жывёлу пасвіцца. Праязджаючы ля мяне, Ганна крыху сцішыла хаду, даючы магчымасць пакінуць гэтае грацыёзнае імгненне ў памяці фотаапарата і на гэтай старонцы.