be
pdf

Брылеўскі летапіс 3 (85)

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

Барометр жыцця. 28 студзеня 2009 года адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельсавета. Асноўнае пытанне павесткі дня -- аб выніках работы са зваротамі грамадзян. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў у справаздачы паведаміў, што мінулы год быў даволі насычаны па колькасці зваротаў грамадзян як у сельсавет, так і ў вышэйшыя інстанцыі. Гэта звязана з тым, што ўзраслі патрабаванні жыхароў па розных пытаннях грамадскага жыцця. Гэта і рамонт рарог, і добраўпарадкаванне, і асвятленне вуліц і г.д. Звароты з’яўляюцца важным фактарам узаемаадносінаў улады і народа, бо яшчэ У. Ленін казаў, што звароты грамадзян -- гэта барометр жыцця. Для кіраўніцтва выканкама такая форма вельмі добра паказвае ўсе праблемныя моманты, і можна аператыўна вырашаць пытанні. Адным з асноўных каналаў непасрэднай сувязі з жыхарамі з’яўляюцца “Паязды “Забота”, дзе кожны можа свабодна і без абмежаванняў выказвацца. Аднак ёсць асобая катэгорыя людзей, якія рэгулярна пішуць скаргі ў розныя інстанцыі, і часта такія звароты не маюць сур’ёзных і абг- рунтаваных падстаў. Людзі бачаць, як жывецца суседнім аграгарадкам і пачынаюць патрабаваць тое ж самае для сябе, але так не заўсёды атрымліваецца.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2009-01
  • Рэдактар: Яцкоў Мікола
  • Copyright: © 2009 by Брылеўскі летапіс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org