be
pdf

Брылеўскі летапіс 29 (76)

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

Заплаці і спі спакойна. Вера Андрэеўна Трышкіна ніколі не думала, што ў папулярнасці могуць быць розныя бакі. У тым ліку і адваротныя. І пра гэта даведалася яна 1 лістапада, калі адусюль пачулася: “Вера! Пра цябе ў “раёнцы” напісалі!” А Божа ж мой! А за якія такія заслугі?.. Узяла ў рукі нумар, разгарнула, і ў вочы кінуўся надпіс “Заплати и спи спокойно!!!” А ўнізе -- вялізны стос прозвішчаў тых, хто запазычыў раённаму камунгасу грошы за кватэрныя камунальныя паслугі. І там яе, Верына, прозвішча. І замест радасці ад такой папулярнасці чамусьці сапсаваўся настрой, бо інфармацыя, пададзеная ў газеце і падпісаная намеснікам дырэктара па ідэялагічнай рабоце МУКП “Жылкамгас” М.А.Ісмаілавым, абсалютна не адпавядае рэчаіснасці. Бо аплочвае Вера Андрэеўна кватэру акуратна і ў адпаведныя тэрміны. А тыя шэсцьсот з лішкам тысяч рублёў за гэтую кватэру завінавацілі так званыя “хімікі”, якія тут раней жылі. “Хімікаў” няма, а доўг “пачапілі” на В.Трышкіну. Цікавая логіка! Ідзем далей па спісу. Так, хто тут? Ага - Цеплякоў Валерый Аляксеевіч. Ведаючы Валеру шмат гадоў, і ўявіць не магу, што ён можа назбіраць такі доўг -- больш за 400.000 рублёў. Тэлефаную і ў адказ чую: “Ды закалупаў мяне гэты “Камунгас”!..” Што такое? Чаму такая нервовая рэакцыя ад заўсёды спакойнага чалавека?

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2008-11
  • Рэдактар: Яцкоў Мікола
  • Copyright: © 2008 by Брылеўскі летапіс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org