- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Набыткі і планы. снежня адбылася апошняя ў бягучым годзе сесія Брылеўскага сельскага Савета дэпутатаў. Акрамя дэпутатаў прысутнічалі прадстаўнікі арганізацый, старшыні селькомаў, а таксама старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў В.С.Шылаў. Старшыня выканкама Брылеўскага сельсавета Ўладзімір Ільіч Мажораў абвесціў павестку дня -- “Аб сацыяльна -эканамічным развіцці сельсавета ў 2008 г.” і “Аб бюджэце сельсавета” -- і зрабіў падрабязную справаздачу аб тым, як працавалі арганізацыі на тэрыторыі сельсавета ў бягучым годзе і што плануецца зрабіць у наступным годзе. Дэпутаты і прысутныя прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні закранутых пытанняў. Старшыня селькома в. Малееўка Аляксандр Цімафеевіч Селюкоў пацікавіўся, ці будзе рабіцца некалі абяцаны рамонт дарогі ад Малееўкі да Кадзіна і ці можна без асаблівых складанасцяў выдзяляць для насельніцтва тэхніку падчас веснавых і восеньскіх палявых работ? На пытанні адказаў Віктар Сяргеевіч Шылаў, адразу падкрэсліўшы, што дарогу ў бліжэйшай будучыні рабіць не будуць -- няма патрэбных сродкаў у бюджэце. Што тычыцца тэхнікі для насельніцтва, то тут трэба зразумець, што гаспадаркі спачатку робяць сваю працу, а потым ужо едуць на прысядзібныя ўчасткі. Можна звяртацца да прыватнікаў -- тэхнікі па дварах хапае, і няма розніцы, каму плаціць грошы. Ёсць у людзей таксама і коні -- можна звяртацца і туды. Па словах В.С.Шылава, такую скаргу ён чуе ўпершыню. Выйсце заўсёды можна знайсці.