- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Права ахоўваць. 25 верасня 2009 г. адбылася чарговае паседжанне выканкама Брылёўскага сельскага Савета дэпутатаў. Галоўнае пытанне павесткі дня -- аб стане праваахоўнай працы з непаўналетнімі на тэрыторыі сельсавета. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў адзначыў, што пытанням праваахоўнай працы ў раёне надаецца вялікае значэнне. Сітуацыя складаная, і для плённай дзейнасці ў гэтым накірунку патрабуецца ўзаемадзеянне паміж службамі інспекцыі па справах непаўналетніх, школай і іншымі зацікаўленымі ўстановамі. “Праблемныя” сем’і -- наша гора і неабходна рабіць усё, каб дзецям там жылося лепей. Інспектар па справах непаўналетніх Магілёўскага РАУС Марына Пятроўна Елістратава падкрэсліла, што за 9 месяцаў бягучага года на тэрыторыі сельсавета зафіксавана 12 злачынстваў, але непаўналетнія там заўважаны не былі. Гэта вельмі станоўчы факт. На ўліку стаіць 5 “праблемных” сем’яў. Іх справы разглядаюцца на адпаведных камісіях. Сабраны матэрыялы на 3 сям’і па скасаванню бацькоўскіх праў. Робяцца рэйды па дамах. Адміністратыўныя пратаколы не састаўляліся, і па сельсавету непаўналетнія на ўліку ў ІСН не стаяць