be
pdf

Брылеўскі летапіс 26 (45)

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

18 снежня адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельсавета. Асноўнае пытанне павесткі дня -- аб рабоце выканкама са зваротамі грамадзян. У сваёй прамове старшыня выканкама У.І.Мажораў падкрэсліў, што гэтай рабоце надаецца вялікая ўвага. За бягучы год было разгледжана 9 зваротаў грамадзян, па якіх праводзілася адпаведная станоўчая праца. Не так даўно ўсе кіруючыя ўстановы перайшлі на адзіны дзень прыёму грамадзян у сераду, і гэта будзе спрыяць больш уважлівай і дасканалай рабоце ў патрэбным накірунку. Што тычыцца працы нашага сельсавета, то з боку раённай ўлады асаблівых прэтэнзій не назіраецца, бо колькасць скаргаў і зваротаў ў вышэйшыя ўладныя ўстановы ад мясцовага насельніцтва адна з ніжэйшых па раёну. Сельсавет працуе ў цеснай узаемасувязі з кіраўніцтвам аграфірмы “Днепр”, і гэта дазваляе аператыўна вырашаць узнікаючыя праблемы. Кіраўніцтва выканкама плануе ў наступным годзе адрамантаваць дарогі па вуліцах Палявая і Маладзёжная, а таксама ўсталяваць новы плот уздоўж вуліцы Юбілейнай і канчаткова вырашыць праблему асвятлення вуліц у в.Макаранцы. На пытанне сакратара выканкама Л.М.Бураевай аб тым, як працуюць са зваротамі насельніцтва ў в.Кадзіна, адказала намеснік генеральнага дырэктара, старшыня прафкама фірмы “Днепр” А.М.Шляхтава. Яна падкрэсліла, што ні адзін зварот не застаецца па-за ўвагай, і асноўны цяжар вырашэння праблем кладзецца на прафкам.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2007-12
  • Рэдактар: Яцкоў Мікола
  • Copyright: © 2007 by Брылеўскі летапіс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org