be
pdf

Брылеўскі летапіс 25 (72)

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

Дарога патрабуе дысцыпліны. 8 верасня 2008 года ў Магілёўскім раёне праходзіў рэйд па забеспячэнню бяспекі дарожнага руху. У Брылях на скрыжаванні вуліц Першамайскай і Юбілейнай працаваў мабільны пост абласной Дзяржаўтаінспекцыі. Маёр Сурын Павел Уладзіміравіч і старшы лейтэнант Стрынадка Зміцер Віктаравіч уважліва сачылі за нешматлікімі аўтамабілямі і, калі патрабавалася, спынялі іх, правяраючы дакументы. Вядома ж, усё гэта зацікавіла мясцовых жыхароў, асабліва моладзь, якія спачатку здаля назіралі за дзеяннямі міліцыянераў, а потым падышлі бліжэй. І завязалася цікавая і добразычлівая гутарка пра неабходнасць дысцыпліны на дарозе, пра флікеры, пра вядомую аперацыю ДАІ “Мінус 100”, якая зберагла шмат жыццяў, і нават пра спраўнасць тых веласіпедаў, на якіх сюды пад’ехалі некаторыя падлеткі. Адным словам, рэйд ДАІ ў нашых Брылях атрымаў добрае практычна-выхаваўчае напаўненне.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2008-09
  • Рэдактар: Яцкоў Мікола
  • Copyright: © 2008 by Брылеўскі летапіс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org