- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
26 жніўня 2009 года адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельскага Савета дэпутатаў. Галоўнае пытанне павесткі дня -- аб падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду. Старшыня выканкама Брылеўскага сельсавета Уладзімір Ільіч Мажораў адзначыў, што падрыхтоўка да зімовага перыяду -- вельмі важная і адказная з’ява. Усе установы, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета, актыўна рыхтуюцца -- завершана нарыхтоўка дроў і паліва, праведзены усе рамонтныя і прафілактычныя работы на ўчастку ЖКГ.