be
pdf

Брылеўскі летапіс 20 (67)

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

Блізкая Італія Усе мы памятаем, як у сярэдзіне 1990-х кожны год адзін клас Брылеўскай школы абавязкова ехаў на аздараўленне ў германскі горад Фрэдэн. Дзеці адпачывалі, вандравалі па розных мясцінах Нямеччыны і Галандыі, запаміналі, якія там людзі і якое жыццё. Потым па розных прычынах гэты праект пачаў паціху скарачацца, і зараз толькі некаторыя з маленькіх брылеўцаў трапляюць за мяжу. Дар’я Саўчына сёлета мела магчымасць адчуць усю прыгажосць італьянскага лета -- з 30 мая да 30 чэрвеня яе разам з невялікай групай беларускіх дзяцей лагодна прытуліў гарадок Грасэта (Grosseto), які месціцца на захадзе Італіі. Тут недалёка ўзбярэжжа Міжземнага мора, адкуль, калі добра прыгледзецца, бачны востраў Эльба, куды ў свой час быў высланы звергнуты французскі імператар Напалеон Банапарт. Крыху паўночнее знаходзіцца вядомы горад Піза са сваёй знакамітай нахіленай вежай. Адным словам, месца цікавае і прыгожае. І беларускія дзеці з задавальненнем тут адпачывалі. Па словах Дар’і, італьянскія сябры прымалі іх добра і сардэчна, падрыхтавалі вялікую аздараўляльную і культурную праграму, і ўсё гэта надоўга застанецца ў памяці. А фрагменты адпачынку можна пабачыць на гэтых фотаздымках. І яшчэ Даша дадала, што ёй вельмі спадабалася Італія, і менавіта там ёй хацелася б з цягам часу мець свой дом, мець вялікую і дружную сям’ю, старанна працаваць і жыць заможна і шчасліва. Дай Божа, каб так усё і сталася.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2008-08
  • Рэдактар: Яцкоў Мікола
  • Copyright: © 2008 by Брылеўскі летапіс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org