- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
20 мая 2009 года адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельскага Савета. Галоўнае пытанне павесткі дня - аб выкананні праграммы ўдасканалення сацыяльнай работы з адзінокімі і адзінока пражываючымі на тэрыторыі сельсавета грамадзянамі сталага ўзросту. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў у сваёй справаздачы адзначыў, что гэтае пытанне вельмі важнае і заўсёды знаходзіцца ў цэнтры ўвагі дзяржавы. У нашым раёне распрацавана адпаведная праграма, закранаючая ўсе пытанні жыцця састарэлых грамадзян. Гэтай катэгорыі насельніцтва без дапамогі вельмі складана. На тэрыторыя сельсавета пражывае 27 чалавек, якія адносяцца да гэтай групы. Кіраўніцтва сельсавета, СПК “Макаранцы” і УКАП “Фірма “Днепр” не пакідаюць гэтых людзей па-за ўвагай. З імі трымаецца сталая сувязь, і па меры неабходнасці ім аказваецца матэрыяльная і іншая дапамога. Ім прадаецца гародніца па зніжаных коштах, выпісваецца зерне, апрацоўваюцца зямельныя надзелы і г.д.