be
pdf

Брылеўскі летапіс 17 (134) 2010

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

Праўда ёсць на белым свеце. Зусім нядаўна ў Балгарыі абнародавалі прадказанне сусветна вядомай прарочыцы Вангі, якое яна сказала незадоўга да сваёй смерці і якога ніхто да гэтага часу не чуў. Вось яно: «В 2010 году останется два года, чтобы поправить будущее. Надо исполнять десять заповедей Божьих! Если будут исполнять, тогда настанет день, когда ложь исчезнет с лица Земли, прекратятся войны. А если человечество не изменится, то закатится солнце и лишь немногие выживут в темноте...» Аказваецца, трэба жыць па Божых запаветах - і тады знікне няпраўда, спыняцца войны і сонца чалавецтва не закоціцца... ТРЭБА ЖЫЦЬ ПА ПРАЎДЗЕ! Гэта не так ужо і складана. І, здаецца, лепей, за паэта Сяргея Законнікава і не скажаш пра гэта: “Праўда наша, праўда ваша… Хто ж яе дзяліў?” Апошнім часам на Беларусі можна ўбачыць вось такі лагатып: "Гавары праўду!" Гэта назва новага руху, ля вытокаў якога стаяць такія вядомыя людзі, як акадэмік Р.Гарэцкі, народная артыстка Беларусі З.Бандарэнка, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі паэты Г.Бураўкін і У.Някляеў. Галоўная мэта руху - каб жылі беларусы па праўдзе, каб не было ашуканства ды прыпісак, каб улада сапраўды была народнай. Каб усе мы ведалі, што любая няпраўда, нават самая маленькая, вельмі балюча б’е па нашай будучыні. І каб кожны з нас мог упэўнена сказаць: “Праўда ёсць на белым свеце!

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2010-08
  • Рэдактар: Яцкоў Мікола
  • Copyright: © 2010 by Брылеўскі летапіс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org