- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
25 красавіка 2009 года ў жыцці нашай зямлячкі Марыі Мікалаеўны Фраловай пачаўся новы адлік -- яна пайшла замуж. Яе абраннік -- Аляксей Міхайлавіч Лыськоў з Бялыніцкага раёна. Ён працуе электрыкам у тамашніх раённых электрычных сетках. А пазнаёміліся нашы маладыя людзі ў вёсцы Свяцілавічы, што ў СПК “Калгас імя К.Заслонава”, куды Марыя паехала працаваць эканамістам пасля заканчэння магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа імя К.Арлоўскага. А як пазнаёміліся, так і прыйшлі да іх высокія пачуцці. І праз пэўны час, цёплым красавіцкім днём, па брылеўскіх вуліцах у бок бацькоўскай хаты Марыі пранёсся расквечаны вясельны картэж -- жаніх спяшаўся...