be
pdf

Брылеўскі летапіс 13 (95)

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

У нашай дзяржаве існуе шмат каналаў, па якіх улада зносіцца з народам. Апошнім часам асаблівую папулярнасць атрымалі “гарачыя лініі” Камітэта Дзяржкантролю. Туды можна патэлефанаваць і расказаць пра набалелае. Вось і настаўніца Брылеўскай школы Тамара Фёдараўна Пруднікава не так даўно вырашыла спытаць наконт грамадскай лазні ў Брылях, якая ўжо, здаецца, ў легенду ператварылася. І што вы думаеце? Атрымала адказ! Вось ён перад намі. І што ж мы тут бачым? Адразу расстаўляюцца ўсе кропкі: Брылі - не аграгарадок (значыць, людзі тут нейкія не такія, іншага гатунку); на 387 чалавек маецца 75 прыватных лазняў (а хто ж, цікава, будзе пускаць да сябе чужых?); лазня не на балансе Жылкамгаса (а навошта фірма “Днепр” чапляецца за гэтую руіну, -- аддайце камунгасаўцам, тыя, можа, і давядуць да ладу). А апошні абзац пісьма самы цікавы, бо там нам канкрэтна і ясна кажуць: лазні ў Брылях не будзе. Т.Ф.Пруднікава адразу прынесла гэты адказ у “Брылеўскі летапіс” ( усё-ткі ж наша гісторыя! ) і спытала: “А што гэта такое?” А ўсё проста: гэта натуральны здзек над людзьмі. Шматгадовы і нахабны. Негледзячы на тое, што з усіх бакоў даносіцца: усё для народа, у цэнтры ўвагі павінен быць чалавек... Відаць, гэта не пра брылеўскі народ, і не тут жыве гэты чалавек.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2009-04
  • Рэдактар: Яцкоў Мікола
  • Copyright: © 2009 by Брылеўскі летапіс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org