- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
18 красавіка 2008 года адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельскага Савета. Галоўнае пытанне павесткі дня -- стан пажарнай бяспекі на тэрыторыі сельсавета. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў зрабіў агляд спраў у гэтай важнай сферы нашага жыцця, падкрэсліўшы, што неабходныя мерапрыемствы выконваюцца з станоўчай дынамікай. У ўстановах усталёўваюцца сістэмы пажарнай бяспекі, набываюцца адпаведныя прыстасаванні. Больш праблем тут у прыватным сектары, дзе з-за п’янства і неасцярожнасці з агнём адбываюцца пажары. Апошні трагічны выпадак -- смерць М.А.Кулажкіна. Выканкам і дэпутаты павінны больш увагі надаваць “праблемным” катэгорыям нашых вяскоўцаў, весці прафілактычную работу. Намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям Генадзь Алегавіч Гоманаў паведаміў статыстыку: ад пачатку года ў раёне здарылася 36 пажараў, загінула 5 чалавек. Ад запальвання сухой травы згарэла 5 падворкаў. Да парушальнікаў будуць прымацца самыя строгія меры адміністрацыйнага пакарання. Тут патрабуецца весці вялікую работу па прадухіленню цяжкіх наступстваў ад пажараў. Дэпутат Наталля Анатольеўна Ярмаш прапанавала падоўжыць акцыю па забяспячэнню “цяжкіх” сем’яў пажарнымі апавяшчальнікамі. Таксама дэпутат прапанавала правесці спартыўныя спаборніцтвы ў падтрымку здаровага ладу жыцця.