- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Надзённыя пытынні. 26 сакавіка 2008 г. адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельскага Савета. Галоўнае пытанне абмеркавання -- добраўпарадкаванне тэрыторыі сельсавета. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў расказаў пра зробленае і акрэсліў напрамкі будучых спраў. У прыватнасці, трэба рабіць агароджу вуліц у Брылях, Качурына і Макаранцах, а таксама вакол Малееўскіх могілак. Трэба рабіць азеляненне вакол грамадскіх будынкаў, і прыкладам тут могуць быць тэрыторыі вакол будынкаў Брылеўскай школы - сада і Брылеўскага сельсавета. Калі хто надумае садзіць дрэвы, то нельга гэта рабіць пад лініямі электраперадач. Таксама неабходна звярнуць увагу на знос заняпадных будынкаў у вёсках пасля вырашэння ўсіх пытанняў з уладальнікамі гэтых пабудоў. Неабходна ўрэшце вырашыць пытанні добраўпарадкавання тэрыторый за жылымі дамамі па вуліцы Юбілейнай у Брылях, дзе гаспадарчыя пабудовы маюць страшны выгляд. Пытанні рамонту вясковых дарог закрануў начальнік участка філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ 128 Дзмітрый Генадзьевіч Канцавой.