- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Свята надзей і спадзяванняў. 29 снежня 2008 года ў Брылеўскім сельскім Доме культуры адбыўся святочна навагодні ранішнік. Як заўсёды, галоўнымі дзеючымі асобамі свята былі мясцовыя дзеці, якія з вялікім задавальненнем сачылі за прыгодамі Дзеда Мароза і Снягуркі. А калі казачныя Баба-Яга, Чорт і Лясун нешта рабілі не так, то маленькія брылеўцы прымалі самы актыўны ўдзел у навядзенні парадку. Вядома ж, былі і карагоды вакол ёлкі-прыгажуні, і розныя цікавыя гульні, і вершы з песенькамі для Дзеда Мароза. А той не скупіўся на падарункі для самых таленавітых. Матулі і бабулі назіралі за ўсім з цікавасцю і былі вельмі добрамі балельшчыкамі. І, канешне, успаміналі сваё дзяцінства са святочнымі ёлкамі і карагодамі і з тымі надзеямі і спадзяваннямі, якія заўсёды з’яўляюцца перад новым годам.