be

Белая Алена

Белая Алена

Белая Алена Іванаўна нарадзілася 9.12.1957 г. у в. Чырвоны Беражок Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1974 г. з залатым медалём скончыла Жыліцкую сярэднюю школу Кіраўскага раёна. У 1979 г. скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Аркадзя Куляшова па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура (дыплом з адзнакай).

З 1980 па 1992 г. жыла і працавала настаўніцай у г. Слонім. У 1992 г. пераехала ў Баранавічы і да 1995 г. працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі №1. У 1995 г. пачала працаваць ў Баранавіцкім педагагічным каледжы, які ў 2004 г. быў рэарганізаваны ў Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт.

З 1994 па 1998 г. вучылася ў аспірантуры Нацыянальнага інстытута адукацыі.

У 2000 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Фарміраванне гістарычнай свядомасці школьнікаў у працэсе вывучэння твораў Уладзіміра Караткевіча”.

Зараз з’яўляецца дацэнтам кафедры філалогіі і методыкі Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта і дактарантам кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Аўтар навукова-метадычных артыкулаў, якія друкаваліся ў часопісах “Беларуская мова і літаратура” і “Роднае слова”. У 2008 г. быў надрукаваны яе літаратурна-крытычны артыкул у часопісе “Нёман”.

Увесь час цікавіцца і займаецца літаратурнай творчасцю. У 90-я гады яе апавяданні і эсэ друкаваліся ў газетах “Літаратура і мастацтва”, “Звязда”, “Сям’я”. У 2006 г. выйшла кніга паэзіі Алены Белай пад назвай “Кніга жонкі паэта”.

Белая Алена. Выданьні

Герой. Асоба. Характар : Мастацкая персаналогія ў беларускай прозе першай трэці ХХ стагоддзя
pdf

Герой. Асоба. Характар : Мастацкая персаналогія ў беларускай прозе першай трэці ХХ стагоддзя

манаграфія
Белая Алена

У дадзенай манаграфіі на матэрыяле беларускай прозы першай трэці ХХ стагоддзя асэнсоўваецца мастацкая канцэпцыя асобы як сістэма эстэтыка-філасофскіх поглядаў на чалавека; прэзентуецца панарама створаных у гэты перыяд літаратурных характараў і тыпаў. Адметнасць мастацкага паказу чалавека беларускімі... Болей »

Кніга жонкі паэта
pdf

Кніга жонкі паэта


Белая Алена

Гэта не споведзь ідэальнага беларускага інтэлігента. Я — тыповы “прадукт” застою і не пакутніца за нацыянальную ідэю. У 70-я разам са сваімі аднагодкамі натхнёна спявала “Мой адрес — Советский Союз”. I дзеці мае па-беларуску не размаўляюць. А я і не цісну на іх: супраць волі чалавека, гвалтам, не зробіш... Болей »

Гарэцкія чытанні

Гарэцкія чытанні

Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць (Праблемы выдання) Матэрыялы чытанняў

У зборніку прыведзены даклады i выступленні ўдзельнікаў XIX Гарэцкіх чытанняў, якія прысвечаны жыццю i творчасці выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху XX стагоддзя братоў Гарэцкіх: класіка беларускай літаратуры, пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка, рэдактара-выдаўца, мовазнаўца, фалькларыста... Болей »

Каб жыло наша Слова
pdf

Каб жыло наша Слова

зборнік навуковых артыкулаў да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага

“Каб жыло наша слова” – вынік навуковай канферэнцыі, прымеркаванай да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага, выдатнага вучонага ў галіне беларускай філалогіі. У зборнік уключаны навуковыя артыкулы. Зборнік змяшчае матэрыялы пра асобу Фёдара Янкоўскага – успаміны калег, вучняў пра чалавека, вучонага... Болей »

Роднае слова 9 (285) 2011
pdf

Роднае слова 9 (285) 2011

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных... Болей »

Роднае слова 7 (283) 2011
pdf

Роднае слова 7 (283) 2011

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных... Болей »

Святліца 2006
pdf

Святліца 2006

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Трэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org