- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Магдалена Радзівіл значныя сродкі выдзяляла Беларускаму выдавецкаму таварыству ў Вільні. За яе грошы друкаваліся першыя кнігі класікаў беларускай літаратуры. Княгіня спансіравала першую беларускую газету “Наша ніва” і каталіцкую газету “Biełarus” . Менавіта ў газеце “Biełarus” з’явіўся некралог з нагоды смерці князя Мікалая Радзівіла, які загінуў на вайне 17 лістапада 1914 года. Дзейнасць Магдалены не абмяжоўвалася дапамогай беларускім выдавецтвам, яна фінансавала таварыствы цвярозасці, шпіталі, адкрыла беларускія школы ў сваіх уладаннях у Кухцічах, Уздзе, Каменцы, аплаціла будаўніцтва дзялянкі Лібава-Роменскай чыгункі.