be

Бічэль Данута

Бічэль Данута

Нарадзілася 03.12.1937 (па іншай версіі 01.01.1938) у вёсцы Біскупцы Лідзкага павета Наваградзкага ваяводзтва (цяпер Лідзкі раён Гарадзенскай вобласці), паэтка, грамадзкая дзяячка.

Скончыла пэдагагічную вучэльню ў Наваградку, у 1962 скончыла аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры гісторыка-філялягічнага факультэту Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры гарадзенскай школы працоўнае моладзі. З 1982 - старшы навуковы супрацоўнік Гарадзенскага абласнога гісторыка-археалягічнага музэю. З 1982 зьбірае матэрыялы, якія тычацца жыцьця і творчасьці Максіма Багдановіча. Праз руплівасьць Дануты Бічэль у 1986 адкрытая музэйная экспазыцыя «Дом Максіма Багдановіча», дзе Спадарыня Данута працавала дырэктаркай (да 1998).

Вядомая ў Горадні й краіне грамадзкая дзяячка. Адна з арганізатараў і актыўных удзельнікаў суполкі Максіма Багдановіча, зь верасьня 1988 - у БНФ. Брала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Горадні. Каардынавала дзейнасьць рэгіянальных суполак у Гарадзенскай вобл. Была адным зь ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газэты «Рэанімова».

Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР М.Ткачова ў 1990. Перад выбарамі ў горадзе зьявіліся ўлёткі, на якіх быў зьмешчаны фотаздымак з часопісу «Политический собеседник» (да 1989 - «Коммунист Белоруссии») з надпісам «Яна сярод тых, чые рукі ў крыві нявіннага беларускага народа...». Як сьцвярджае Данута Бічэль, гэтай акцыяй ёй «стваралі імідж дурной (псыхаватай) вясковай паэткі».

Цяпер займаецца грамадзкай, літаратурнай, асьветніцкай дзейнасьцю.

Сяргей Сахараў http://slounik.org

Бічэль Данута. Выданьні

Мост святога Францішка

Мост святога Францішка


Бічэль Данута

Кніга «Мост святога Францішка» – працяг папярэдняй кнігі Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас» (2008, Гародна-Вроцлаў). Але аснову той кнігі склалі ўспаміны пра вялікіх сяброў, настаўнікаў, вядомых у Беларусі і нават у свеце, такіх як Янка Купала, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў, Ларыса Геніюш, Уладзімір... Болей »

Хадзі на мой голас
pdf

Хадзі на мой голас


Бічэль Данута

Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас” – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася Сп. Данута, або іх творчасць зрабіла пэўны ўплыў у яе жыццё і творчасць. Кніга распачынаецца падарожжам у родную вёску паэткі – у Біскупцы. Кожны чарговы нарыс – гэта... Болей »

Ойча наш...
pdf

Ойча наш...

цыкл вершаў
Бічэль Данута

Цыкл вершаў «Ойча наш...» вядомай паэткі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Дануты Бічэль — гэта паэтычнае асэнсаванне малітвы Панскай, кожнага яе радка, a таксама вельмі асабісты, кранальны зварот дзіцяці да Нябеснага Айца, у якім удала i тонка знітавана долінае з горнім. Гэта сапраўдная паэзія... Болей »

Нараджэнне Езуса Хрыста, нашага Збаўцы
pdf epub

Нараджэнне Езуса Хрыста, нашага Збаўцы

Вершаваная батлейка
Бічэль Данута

Пастушкі, Марыя, Юзаф і наванароджанае Дзіцятка – біблейскі сюжэт, момант нараджэння Ісуса Хрыста, расказаны вершам. Вершаваная батлейка Дануты Бічэль – гатовы сцэнар, п’са не толькі для тэатру лялек, а таксама для маладых і дарослых выканаўцаў. Рыфмаваныя ролі, якія лёгка западаюць у памяць, і простая... Болей »

Стакроткі ў вяночак Божай Маці
epub pdf

Стакроткі ў вяночак Божай Маці

Вершы
Бічэль Данута

Абраз Маці Божай Будслаўскай — самы сціплы ў сваей прыгажосці. Малітоўнае агляданне яго з любоўю - падстава для глыбокай малітвы. Да Вастрабрамскай Божай Маці Міласэрнай — пачуццё на ўзроўні гістарычнай традыцыі, агульначалавечага яднання i дзіцячай казкі. У Вострую Браму нашых бабуляў вяла глыбокая... Болей »

На белых аблоках сноў
epub pdf

На белых аблоках сноў

Вершы
Бічэль Данута

Кніга духоўных вершаў аб шчасці яднання з праўдай Хрыстовай, якую нясуць Яго пасланнікі па дарогах сусвету; аб шчасці наведвання святых месцаў і месцаў аб'яўлення Маці Божай, аб шчасці далучэння да хрысціянскай супольнасці вялікіх святых у самым пачатку беларускай малітвы.... Болей »

Снапок
pdf

Снапок

выбраныя вершы
Бічэль Данута

У кнігу выбранага «Снапок» укладзены вершы з адзінаццаці зборнікаў. Паэтэсе ў жыцці пашэнціла на сяброўства з вялікімі жанчынамі Беларусі — Ларысай Геніюш і Зоськай Верас. У заходняй вёсцы Біскупцы ды ў другіх вёсках і мястэчках Гародзеншчыны яшчэ не высахлі крынічкі словаў і вобразаў, а Гародня спрыяе... Болей »

Нядзелька
epub pdf

Нядзелька

Вершы
Бічэль Данута

Зборнічак вершаў "Нядзелька" - гэта плён працы аднаго года і вяртанне да некаторых ранейшых вершаў, якія адпавядаюць святочным думкам; пераробкі - зусім не канчатковыя папраўкі, а новыя варыянты ў нядзельнвм настроі тых самых, надрукаваных у папярэдніх зборнічках, вершаў. Спяваюць жа ў розных вёсках... Болей »

Ты не самотны...
epub pdf

Ты не самотны...


Бічэль Данута, Чобат Алесь

Зборнік вершаў "Ты не самотны..." — падарунак Максіму Багдановічу да 80 гадоў з дня яго смерці двух паэтаў з Гродна, якія працуюць у Музеі Максіма Багдановіча, якія гэты музей стварылі. Алесь Чобат апісаў у вершах долю Паэта, а Данута Бічэль па-жаночы прызналася Яму ў любові, паколькі Ён у сваім доме... Болей »

Крэсавякі
pdf

Крэсавякі

Вершы
Бічэль Данута, Чобат Алесь

Пад адной вокладкай сабраны вершы двух розных аўтараў. Розных па стылі, розных па досведу, розных па светаўспрыманні (жанчыны заўсёды свет успрымаюць інакш чым мужчыны). Такое цяпер жыццё, што без гумару не разабрацца. Чаму два розныя аўтары сабраліся пад адной страхою? Крэсавякі – жыхары ўсходніх крэчаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org