- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паводле рэформаў дзяржаўнага ладу Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), праведзеных у 1564-1566 гг., паветы станавіліся цэнтрамі адміністрацыйнага, ваеннага, судовага і палітычнага жыцця лакальных сацыяльных структур — павятовых шляхецкіх карпарацый. На павятовых сойміках шляхта магла абмяркоўваць не толькі справы агульнадзяржаўнай важнасці, але і вырашаць актуальныя мясцовыя праблемы. Заключэнне ў 1569 г. Люблінскай уніі і ўтварэнне супольнага вальнага сойма Рэчы Паспалітай стварала новыя магчымасці для актывізацыі грамадскай дзейнасці павятовага шляхецтва. (Праблематыка мясцовага самакіравання ў рашэннях вальнага сойма Рэчы Паспалітай (1569-1605 гг.) Уладзімір Падалінскі, Мінск)