- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Часта з вуснаў гісторыкаў суседніх дзяржаваў можна чуць словы пра немагчымасьць беларусаў стварыць і абараніць сваю дзяржаўнасьць пасьля Першай сусьветнай вайны са зброяй у руках. Кніга беларускага беластоцкага гісторыка Алега Латышонка абвяргае гэтае сьцьверджаньне. З 1917 па 1923 гады беларуская вайсковыя фармацы існавалі і дзейнічалі ня толькі ў Беларусі, але і на тэрыторыях Літвы, Украіны, Польшчы, Расеі, Эстоніі і нават Малдовы. Аўтар распавядае пра вайсковыя аддзелы у розных войсках і краінах, але галоўная адметнасьць іх была ў беларускім характары фармацыяў. Асаблівае месца ў кнізе надаецца генэралу Станіславу Булак-Балаховічу, які ствараў войска БНР і змагаўся за яе. У выданьне можна знайсьці адказ на пытаньне чаму ж беларусы не перамаглі ў змаганьні за сваю незалежнасьць. Даецца аналіз міжнароднай палітычнай абстаноўкі, у якой апыулася Беларусі пасьля Першай сусьветнай вайны. Чытач зможа даведацца больш пра беларускіх вайскоўцаў ды адчараваць схаваны саецкай маной пантэон беларускіх герояў, што аддавалі жыцьці за волю Бацькаўшчыны. (З. К.)