- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На пераломе ХІХ і ХХ ст. беларускае грамадства Падляшша перажывала вельмі цікавы пэрыяд сваёй гісторыі. З аднаго боку, Беласточчына сталася адным з вядучых прамысловых цэнтраў Расійскай імпэрыі. У 1913 годзе ў Беластоку дзейнічала больш за 100 фабрык па вытворчасьці сукна і іншай матэрыі, дзе працавалі 15 тысяч людзей. Лік жыхараў горада ў гэты час дасягнуў 100 тысяч, тым самым перавышыўшы губернскае Гродна. Як ніколі раней, сялянскае насельніцтва навакольля Беластока выбірала зыцьцё і працу ў Горадзе і станавілася прамысловымі работнікамі. (На Падляшшы перад бежанствам, фрагмэнт)