- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„И рече Святополк, яко: Поведал ми Давыд Игоревич, яко Василко брат ти убил Ярополка, и тебе хощет убити и заяти твою волость, Туров и Пинск, и Берестий...” Так у сувязі з пагрозай захопу князем Васількам Расціславічам Церабоўльскім, пад 1097 г . у летапісе ўпершыню прыгадваецца Пінск. Гэтыя падзеі адбываліся толькі праз стагоддзе пасля прыходу „варажскага” князя ў суседні Тураў -- самы старажытны з названых у пісьмовых крыніцах палескіх гарадоў. Аб тым, кім і калі быў заснаваны Пінск, як ён фарміраваўся, якія буйныя паселішчы існавалі на Піншчыне раней, у ІХ--Х стст., і ці існавалі яны ўвогуле, летапісец не паведамляе.